Першыя выявы Магілёва (ХVII ст.) — MOGINFO.BY
Першыя выявы Магілёва (ХVII ст.)

Першыя выявы Магілёва (ХVII ст.)

524
0
27.12.2016 17:07

Вітаў ўсіх пілотным постам на новай блога-пляцоўке.


Паколькі гэта проба пяра, то апублікую 3 агульна вядомых выявы Магілёва 18 ст.:

1. гравура В. Вашчанкі "град Магілёў", пачатак 18 ст. (па цэнтру Багаяўленскай царква і яе званіца, унізе бачная гарадская сьцяна і адна з брам):




2. знакамітая гравура "Prospect der Stadt Mohilow", першая палова 18 ст. Арыгіналы (чорнабелы і каляровы) захоўваюцца ў адным з маскоўскіх музэяў, а копіі маюцца ў музэі гісторыі Магілёва (у ратушы).


Дагэтуль няма еднасьці паміж гісторыкамі наконт таго, ці гэтая выява сапраўды паказвае выгляд нашага горада ў тыя часы, альбо зьяўляецца толькі фантазыяй мастака на тэму сярэднявечнага горада. Аднак зьмяшчэньне будынкаў і выгляд некаторых зь іх нагадвае сапраўдны Магілёў, калі глядзець на яго з правага берага Дубравенкі (якая і працякаепа цэнтру). Зправа добра бачная вежа ратушы, а вялікі "палац" крыху нагадвае багаяўленскі сабор з гравуры Вашчанкі. Па цэнтру сьцяну Каралеўская брама:


3. Фрагмент роспісаў кармеліцкага касьцёла, 1765-1767:

Аўтар: Paulo Petrowski: "Маршалк зачытвае папскую булу на будаваньне манастыроў у Магілёве"
Зьлева ў правы бок: касьцёл кармелітаў (сьв. Станіслава, захаваўся да нашых дзён) - каралеўская брама (на яе месцы зараз тэатральная плошча) - задні фасад касьцёла езуітаў (сьв. Ксаверыя, пацярпеў падчас вайны ад савецкіх бамбёжак, зьнішчаны канчаткова ў 1950х) - Багаяўленская царква (узарваная ў 1950-х).


Ну і напрыканцы апісаньне горада з нямецкай энцыклапедыі 1764 г.:


"Магілёў, які называецца рускімі Могилёв ці Могилев, даволі буйны гандлёвы горад на Дняпры, дзе нават рускія маюць вялікі абарот. У 1616 прынц Сігізмунда ІІІ, Уладзіслаў, сьцягваў тут польскія войскі, зь якімі ён уторгся ў Расею. У 1654 горад быў захоплены рускімі, і хаця палякі ў 1660 прадпрынялі яго аблогу, але ўсё ж былі вымушаныя яе зьняць; аднак у 1662-м горад прагнаў рускіх ад гараджан, якія часткова прагналі акупанцкі гарнізон хітрасьцю, а часткова захапілі ў палон."

"Neue Erdbeschreibung: Erster Theil", 1 Том, Гамбург 1764


Усіх, каму цікавая гісторыя Магілёва, запрашаю ў маю суполку па фота-гісторыі нашага горада, дзе на сёняшні дзень зьмешчана звыш 2000 гістарычных выяў:

https://plus.google.com/u/0/communities/1144896978...


(С) Лісоўскі Алег-Давід

Комментарии

Нет комментариев. Ваш будет первым!